Чарговая акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Беластоку



29 траўня 2021 года міне год з часу арышту Сяргея Ціханоўскага, аўтара YouTube-канала „Краіна для жыцця”, мужа Святланы Ціханоўскай.

Апошні тыдзень узрушыў не толькі беларусаў, але і неабыякавых людзей усяго свету: – 35 чалавек атрымалі крымінальныя прысуды па палітычных матывах; – памёр у турме Вітольд Ашурак – актывіст, асуджаны на 5 гадоў за палітычныя погляды; – закрыты інфармацыйны партал tut.by, арыштаваны 14 журналістаў; – самалёт Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце прымусілі прызямліцца ў Менску; – швагер вядучай журналісткі „Белсата” арыштаваны ў якасці закладніка.

У сувязі з гэтай гадавінай, а таксама з падзеямі апошняга „чорнага тыдня” ў Беларусі, беларуская дыяспара ў Беластоку запрашае на Акцыю салідарнасці з Беларуссю, якая змагаецца за дэмакратычныя выбары і вызваленне палітвязняў.

Акцыя адбудзецца 29 траўня ў 17:00 каля Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку, вул. Электрычная, 9.

Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні, калі ласка, звяжыцеся з намі, Ян Абадоўскі т. 784 998 959 Наталля Сцепанцова т. 795 434 440