Затрымана чарговая кантрабанда цыгарэт на беларуска-польскай мяжы
3000 пачак цыгарэт без польскіх акцызных марак перахапілі супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі ў Сувалках. Нелегальны тавар быў выяўлены ў аўтобусе, які перавозіў кур’ерскія пасылкі ў Вялікабрытанію.
Паведаміў прэс-сакратар падляшскіх мытнікаў Мацей Чарнецкі:
– Падчас агляду аўтамабіля супрацоўнікі мытні выявілі нелегальныя цыгарэты – 3 тысячы беларускіх цыгарэт розных марак, кошт якіх ацэньваецца каля 14 тысяч злотых.
Кіроўца аўтобуса быў дапытаны. Расследаванне гэтага пытання праводзіць падатковая інспекцыя ў Сувалках.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
