Чарговая «Музыка без засцярог» адгучала ў Гайнаўцы
Гайнаўка ўзрушылася ад гукоў на беларускай ды польскай мовах. Пад назвай «Музыка без засцярог» на сцэне Беларускага музея выступілі рок-гурты з Беларусі, Беласточчыны ды з іншых раёнаў Польшчы. Сярод выканаўцаў быў таксама гурт «Re1ikt» з Менска.
Кажуць сябры гурта Алесь Дземідзенка ды Віталь Макшун:
– Гэта быў трохі незвычайны выступ для нас, мы вярнуліся зараз у часы, крыху ранейшыя для нашага гурта, такі нейкі панк-рок.
– Як на маю думку, у гэтай зале была найвялікшая колькасць людзей, якая была за ўсю гісторыю нашых выступаў тут. Гэта было вельмі крута. Была такая свабодная творчая атмасфера перамогі. Раней заўжды была нейкая барацьба паміж аднымі людзьмі і іншымі. То бок зараз музыка перамагае.
Падчас мерапрыемства выступілі таксама «Kuba Rozpruwacz», «Retro Beats», „Ciężka Ręka Chirurga» з Гайнаўкі ды «The Bill» з Піёнкаў (што ў Польшчы). Канцэрт традыцыйна падтрымала і польская арганізацыя «Ніколі Больш» якая выступае супраць разісму і ксенафобіі.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара