Чарговая прэм’ера ў Беластоцкім драматычным тэатры
Чарговая прэм’ера ў Беластоцкім драматычным тэатры. Гэтым разам для дзяцей. У суботу (12.10) на малой сцэне тут пакажуць спектакль «Козлік Матолек, Венгерка і Олек».
Добра вядомы ў Польшчы тэкст загучыць па новаму – абяцаюць у драматычным тэатры. А для дзяцей гэта будзе не толькі сустрэча з любімымі героямі, а таксама сустрэча з тэатрам. Беластоцкі тэатра запрашае дзяцей ад 3 і нават да 8 гадоў. Сюды завітае Козлік Matołek па дарозе з Пацанова, ролю якога выконвае Патрык Алдзіеўскі.
– Прыязджаем з Пацанова, якое шукаем, як быў малым хлопчык, дык з таго часу цэлы час яго шукаю. Гэта расповед пра здзяйсненне сваіх мараў. Той Козлік спрабуе дайсці да Пацанова. І Козлік Матолек спраўдзіць тут, у Беластоку, свае мары, трапіць да тэатра і зайграе ў спектаклі.
Праект мае і адукацыйны характар. Акрамя прыгоды з любімым героем, малодшых гледачоў чакае своеасаблівая лекцыя пра тэатр. Праект створаны на сродкі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны з Фонду папулярызацыі культуры і таксама з бюджэту Падлящскага ваяводства. Пасля новага году – спектакль «Козлік Матолек, Венгерка і Олек» увойдзе ў сталы рэпертуар Беластоцкага драматычнага тэатра.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя