Чарговая сустрэча «Свае пра СваЁ»



Арганізатар мерапрыемства: Гістарычны клуб Beer&History.

На чарговай сустрэчы «Свае пра СваЁ» удзельнікі пагавораць пра беларускія арганізацыі і адукацыю на Падляшшы.

Куды і чаму зніклі мясцовыя ТБШ, кааператывы, суполкі «Грамады» 1920-30-х?
Беларускі нацыянальны камітэт часоў нямецкай акупацыі – што гэта было?
Беларуская адукацыя на Беласточчыне ўчора і сёння – як гэта?
Ці патрэбныя арганізацыі наогул, або… іх час мінуў?

Фармат: дыскусія

Дзе: MediaPortBelarus (Sienkiewicza 44, Białystok).

Калі: 6 чэрвеня. Час: 18.30

Уваход вольны!