Чарговы пікет ля беларускага Генконсульства ў Беластоку



Наступная акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў і за свабодныя выбары плануецца на заўтра, 26 чэрвеня.

Па словах суарганізатара, грамадзяніна Беларусі Змітра Сяўка, пікет мае быць значна больш масавым, чым у сераду:

– Плануе прыйсці каля 100 чалавек. Вялікая просьба, каб усе прыходзілі ў масках, бо зараз каронавірус. І каб трымалі дыстанцыю паміж сабой 1,5 – 2 метры. Па жаданні, плакаты падрыхтаваць, будуць калонка і мікрафон, каб мець магчымасць выказацца.

На правядзенне пікету ля Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку арганізатары маюць дазвол ад гарадскіх уладаў. Пачатак а 16-00 па мясцовым часе. Адрас: вул. Электрычная-9.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя