Чарговы роварны прабег салідарнасці ў Беластоку
Нягледзячы на дрэннае надвор’е, беларусы Беластока правялі 3-га траўня роварны прабег салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі.
Беларусы праехалі на роварах з бел-чырвона-белымі сцягамі і партрэтамі палітвязняў па вуліцах Беластока:
– Неверагодныя змагары за дэмакратыю, палітычныя вязні рэжыму, беларусы Беластока з Вамі! Мы падтрымліваем людзей якія выступаюць за перамены ў Беларусі. Разам пераможам! Жыве Беларусь!
Беларускае Радыё Рацыя
