Чарговыя партыі беларускіх кантрабандных цыгарэт затрымалі ў Літве і Расеі
29 чэрвеня літоўская мытня паведаміла, што мытнікі выявілі партыю беларускіх цыгарэт у грузавым цягніку, які прыбыў з Беларусі ў порт Клайпеды.
У вагоне знайшлі 29,606 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт цыгарэт, уключаючы падаткі, ацэньваецца ў больш як 102 тысячы еўра. Пачата дасудовае расследаванне па факце кантрабанды, паведамляе мытня Літвы.
Тым часам 28 чэрвеня, наварасійскія мытнікі спынілі спробу незаконнага вывазу з Расеі ў Грэцыю больш за 158 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт. Рынкавая цана канфіскаваных цыгарэ перавысіла 20 мільёнаў расейскіх рублёў (больш за 230 тысяч еўра). Пачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 200.2 КК РФ, паведамляе Федэральная мытная служба РФ.
Фота: lrmuitine.lt