Чарговыя паслабленні эпідэміялагічных абмежаванняў у Польшчы
У Польшчы з заўтрашняга дня, 15 траўня, уводзяць чарговыя паслабленні эпідэміялагічных абмежаванняў.
Пра гэта паведаміў падчас прэс-канферэнцыі прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі.
– Мы прыспешваем адкрыццё кінатэатраў, тэатраў, філармоній, установаў культуры на адзін тыдзень, на 21 траўня. Так, каб у санітарным рэжыме раней адкрыць сферы грамадскага ды грамадска-эканамічнага жыцця.
Сярод найбольш чаканых аблягчэнняў – узнаўленне працы гастранамічнай галіны. З суботы змогуць працаваць „агародчыкі” пры кавярнях. Ліквідуецца таксама абавязак насіць медычныя маскі ў адкрытай прасторы.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
