Чарговыя выходныя з “Одэ”



На Падляшшы пачынаюцца чарговыя выходныя з тэатральным фестывалем “Одэ”. У суботу і нядзелю два спектаклі пакажуць у беластоцкім драмтэатры госці з Менска. Раней моладзі з Гайнаўкі і Бельска Падляшскага прэзентаваўся тутэйшы тэатр са спектаклем “Пайсці і не вярнуцца”. Спектакль паводле аповесці Васіля Быкава пад такім самым загалоўкам расказвае пра вайну, каханне і цяжкія выбары. Кажа  акцёр тэатра Мікола Варабей:

– Абставіны вайны – гэта ўвогуле цяжкае выпрабаванне, а яшчэ калі побач каханне, калі трэба выбіраць. Мабыць, немагчыма так жыць, мець шчасце, ваяваць.

Тэатральны фестываль “Одэ” працягваецца. Сёння ў 19 гадзін у Драматычным тэатры ў Беластоку пакажуць “Дзённік паэта” Тэатра беларускай драматургіі. Пасля спектакля адбудзецца юбілей 30-ці гадоў драматургічнай працы Сяргея Кавалёва. У нядзелю, таксама ў беластоцкім драмтэатры, пакажуць яшчэ адзін спектакль драматургаў з Менска “Беларусь. Дыдактыка”. Пачатак у 19.00.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток