Чарговыя выпадкі заражэння COVID-19 на Падляшшы (абноўлена)



23 красавіка пацверджаны два новыя выпадкі заражэння каронавірусам  у Падляшскім ваяводстве. Паведамляецца, што гэта дзе жанчыны сярэдняга ўзросту з Бельскага павета, якія цяпер знаходзяцца на хатняй ізаляцыі. Агулам у ваяводстве 337 выпадкаў COVID-19, а лідарам па заражэннях з’яўляецца менавіта Бельскі павет.

У Польшчы з раніцы стала вядома пра 177 новых выпадкаў заражэння каронавірусам і смерць дзевяці чалавек. Ад пачатку пандэміі ў Польшчы захварэлі 10 346 чалавек, у тым ліку 435 – памерлі.

* * * 

На Падляшшы выяўлены чарговыя выпадкі каронавіруснай інфекцыі, якія пацверджаны станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў. Кантактныя асобы ахопленыя эпідэміялагічным кантролем.

Усяго на Падляшшы 335 пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19.

***

Падляшскі ваявода і Падляшскі дзяржаўны ваяводскі санітарны інспектар паведамляюць пра чатыры чарговыя выпадкі заражэння каронавірусам у рэгіёне, якія пацверджаныя пазітыўнымі вынікамі лабараторных тэстаў. Гэта тры асобы з Высокамазавецкага павету, у тым ліку адно дзіця, і адна асоба з Беластоку – мужчына сталага ўзросту, якія шпіталізаваны. Агулам у ваяводстве налічваецца 331 выпадак COVID-19. А калі казаць пра ўсю Польшчу, то выпадкаў заражэння больш за 9 тысяч 700, а 385 чалавек памерлі.

Беларускае Радыё Рацыя