Чарговыя выпадкі заражэння каронавірусам на Падляшшы
Ваявода Падляшша і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамляюць пра тры найноўшыя выпадкі заражэння каронавірусам у рэгіёне, пацверджаныя станоўчым вынікам лабараторных даследаванняў.
1. Жанчына сталага веку з Семятыцкага павету.
2. Малады чалавек з Семятыцкага павету.
3. Маладая жанчына з павету Сувалкі, якая вярнулася з Вялікабрытаніі.
Усе людзі ў добрым стане, яны ў ізаляцыі.
На Падляшшы ўжо 47 пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19.
Беларускае Радыё Рацыя