На Падляшшы ў 412 чалавек пацверджаны дыягназ COVID-19 (абноўлена)
Падляшскі ваявода і санітарны інспектар сёння паведамілі пра адзін новы выпадак захворвання на COVID-19. Заразілася маладая жанчына з Беластока, яна шпіталізаваная. Усяго ў Падляшскім ваяводстве на 23 траўня ў 412 чалавек падцверджаныя станоўчыя тэсты на COVID-19.
* * *
На Падляшшы расце колькасць інфікаваных каронавірусам. Падляшскі ваявода і санітарны інспектар паведамілі пра два новыя выпадкі. Гэта стары мужчына і мужчына сярэдніх гадоў з Беластоку, абодва на хатняй ізаляцыі.
Такім чынам, на 22 траўня ў ваяводстве – 411 выпадкаў заражэння і 9 смерцяў. Прытым ачунялі чарговыя чатыры асобы: тры мужчыны і жанчына сярэдніх гадоў з Беластоку. Усяго выздаравелі 345 чалавек.
Наконадні каронавірус быў выяўлены ў супрацоўніка аднаго з беластоцкіх дзіцячых садкоў. У гэтай сувязі 28 асобаў з гэтай установы прайшлі абследаванне. 13 з 14-ці маюць негатыўны вынік, адна асоба мае прайсці тэст яшчэ раз. 7 супрацоўнікаў садка на каранціне.
Беларускае Радыё Рацыя
