Чарнігаў наладжвае супрацоўніцтва з польскімі рэгіёнамі
Сёння ў горадзе адбудзецца канферэнцыя “Польшча і Украіна: еўрапейскі шлях”.
Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.
Апошні раз дэлегацыя з Польшчы прыяжджала ў Чарнігаў ажно ў 80-х гадах мінулага стагоддзя. Хаця цікаўнасць да культуры суседняй краіны была тут заўсёды: ў Чарнігаве папулярныя курсы польскай мовы, у горадзе раз-пораз выступаюць польскія музыкі.
Сённяшняя канферэнцыя акурат і мае пачаць актыўнае навуковае і культурнае супрацоўніцтва Падкарпацкага ваяводства і Сівершчыны. Перад чарнігаўцамі выступяць выкладчыкі ўніверсітэта Пшэмысля. Польскія навукоўцы раскажуць пра прэзідэнцкія выбары, пра змены ў іх краіне пасля ўступу ў НАТА і Еўразвяз. Чакаецца падпісанне пагаднення паміж Чарнігаўскім педагагічным універсітэтам і ўніверсітэтам Пшэмысля, які перадугледжвае абмен студэнтамі і выкладчыкамі.
Беларускае Радыё Рацыя, Марцін Война, Украіна