Чарнігаў плануе адраманаваць дарогу да Беларусі



У Чарнігаве вырашылі адрамантаваць дарогу да беларускай мяжы. Шаша будзе адпавядаць еўрапейскім стандартам.

Ці не самы папулярны ў беларускіх турыстаў горад практычна знаходзіцца ў транспартнай ізаляцыі. Праз Чарнігаў ідуць толькі тры міжнародных цягнікі, два з якіх з Расеі і адзін з Беларусі. Гарадскі аэрапорт не працуе шмат гадоў. Адзіная шаша, якая звязвае Чарнігаў з беларускай мяжой, не адпавядае сучасным патрабаванням.  Сітуацыю можа выправіць капітальны рамнт шашы ад Чарнігава да пункту памежнага пропуску “Новыя Ярылавічы”.

“Траса Чарнігаў-Гомель надзвычай важная для Сівершчыны, бо яна спалучае нас з Беларуссю. У нас ёсць помнікі архітэктуры і гісторыі, якія можна дэманстраваць турыстам з суседняй краіны. Новая дарога – гэта яшчэ і эканоміка нашага краю, яе стымуляванне”, – зазначаюць у Чарнігаўскай абласной адміністрацыі.

Новая шаша будзе будавацца паводле сучасных еўрапейскіх тэхналогій. Агульная працягласць – 112 кіламетраў. Будаўніцтва мае распачацца ўжо сёлета.

Для Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Война, Украіна.

Фота ecity.cn.ua