Часовая перашкода на мяжы



Цягам бліжэйшых дзён чакаюцца цяжкасці на пункце пропуску Баброўнікі–Бераставіца на польска-беларускай мяжы. Як распавяла Кацярына Здановіч з прэсавай службы польскай памежнай службы, гэта звязана з рамонтам моста на рацэ Свіслач, які спалучае  памежныя пераходы ў Бераставіцы  і Баброўніках.

–  На памежным пераходзе ў Баброўніках пачаліся рамонтныя працы. Яны непасрэдна звязаны з мостам. Таму гэта паўплывае на прапускную здольнасць на гэтым памежным пераходзе як на польскім, так і на беларускім баку. Рух будзе пераменны. У звязку з гэтым памежная служба просіць узяць пад увагу такі факт і па магчымасці перасякаць мяжу праз іншыя памежныя пераходы.

Як адзначыла Кацярына Здановіч, рамонтныя працы маюць завяршыцца да 3 лістапада.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота radio90.pl