Чацвёра беларусаў папаліся на крадзяжы ў Беластоку



30 траўня на мяжы былі затрыманыя чацвёра беларусаў ва ўзросце ад 23 да 29 гадоў за здзяйсненне крадзяжу адзення ў гандлёвым цэнтры Беластока „Atrium Biała”.

мяжа

Выявіць злачынцаў дапамог маніторынг гандлёвай галерэі. Беластоцкія паліцэйскія праверылі запіс відэакамер назірання і вызначылі аўтамабіль, на якім прыехалі злодзеі. Інфармацыю пра транспартны сродак адразу адправілі памежнікам.

Беларусаў спынілі пры перасячэнні польска-беларускай мяжы ў Кузніцы. Яны скралі вопратку агульны кошт якой складае каля 900 злотых.

podlaski.strazgraniczna.pl