Чэргі на беларуска-літоўскай мяжы
На беларуска-літоўскай мяжы ўтварыліся вялікія чэргі з грузавікоў, якія едуць на выезд з краіны. У пункце пропуску «Каменны лог» па стане на 12 гадзін у чарзе стаяла 550 аўтамабіляў, у «Беняконях» – 220.
Прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка напярэдадні патлумачыў утварэнне чэргаў следствам «лагістычных пралікаў”, паліўнага аспекту (у Беларусі больш выгадна запраўляцца, чым у краінах ЕЗ), а таксама спробай грузаперавозчыкаў пазбегнуць значнай платы за пераезд па платных дарогах з аднаго пункта пропуску ў іншы.
Акрамя таго, з 4 красавіка ў сувязі з будаўнічымі работамі будзе абмежаваны рух у пункце «Каменны Лог», і грузаперавозчыкі, верагодна, вырашылі паспець скарыстацца гэтым напрамкам, адзначыў Цішчанка ў каментары інфармацыйнаму агенству БелаПАН.
Фота sputnik.by