Чэргі на мяжы



Захоўваюцца чэргі на памежных пераходах. Паводле дадзеных Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, на 8-ую гадзіну раніцы найбольшыя чэргі захоўваюцца на мяжы з Польшчай. На пагранпераходзе ў «Брузгах» на выезд з Беларусі чакаюць 138 легкавых машын, у «Бераставіцы» – 48 і ў “Брэсце” – 60 аўтамабіляў.

На выезд з Беларусі у чарзе чакаюць грузавыя машыны на памежных пераходах з Латвіяй. На пагранпераходзе “Урбаны“ чакаюць 140 фураў, «Грыгароўшчыне» – 70.

На мяжы з Літвой таксама фіксуюцца чэргі. Найбольшая чарга ў “Прывалцы” – тут на выезд з Беларусі чакаюць 98 грузавых машынаў. У “ Каменным Логу” і “Катлоўцы” – па 80 машынаў, а ў «Беняконях» – 38 машынаў. На іншых пагранпераходах без чэргаў.

Паводле gpk.gov.by