Чэргі на мяжы з Літвой



На мяжы з Літвой выезду з Беларусі чакае 253 фуры. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Паводле звестак на 10.00 17 лютага, на выездзе з Беларусі ў Літву ў пункце пропуску «Каменны Лог» у чарзе знаходзілася 120 грузавых аўтамабіляў, у «Прывалцы» – 60, у «Беняконях» – 43, у «Катлоўцы» – 30.

На латвійскім напрамку адзначаюцца чэргі з фур у пункце пропуску «Грыгораўшчына» (60 аўто) і «Урбаны» (55). У пункце пропуску «Берасце» на беларуска-польскай мяжы ў чарзе зарэгістравана 90 легкавых аўтамабіляў, а ў пункце пропуску «Бераставіца» выезду з Беларусі чакае 45 легкавікоў.

На мяжы з Украінай чэргаў аўтамабіляў няма.