Чэргі на мяжы з Літвой
З-за чэргаў на мяжы з Літвой Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі рэкамендуе аўтаперавозчыкам і аўтамабілістам выбіраць альтэрнатыўныя маршруты перасячэння мяжы, у прыватнасці цераз беларуска-польскі ўчастак.
У ДМК адзначаюць „нерытмічным прыём транспартных сродкаў літоўскім бокам”.
У камітэце ўдакладнілі, што 17 сакавіка з 9.00 да 17.00 у пунктах пропуску, размешчаных на беларуска-літоўскай мяжы, не функцыянавалі праграмныя сістэмы апрацоўкі звестак MDAS, NTFS, IDAIS у сувязі з правядзеннем літоўскім бокам прафілактычных работ. У выніку на ўезд у Літву ўтварыліся чэргі грузавых транспартных сродкаў, якія захоўваюцца да цяперашняга моманту.
Згодна са звесткамі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, на 10.00 выезду ў Літву з боку Беларусі чакалі 960 грузавікоў.