Чэргі на выезд у Еўразвяз выраслі на 20%



Праз запаволенае афармленне транспарту сумежнымі кантрольнымі службамі чэргі з машын на ўезд у Польшчу, Літву і Латвію выраслі на 20%, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

У пятніцу, 7 красавіка, самая доўгая чарга з грузавікоў сабралася каля пункта пропуску «Казловічы» — «Кукурыкі» на мяжы з Польшчай: тут чакае афармлення больш за тысячу фур. З пачатку тыдня польскія памежнікі і мытнікі прапускаюць толькі палову велікагрузаў ад нормы. Праз пункт пропуску «Брэст» — «Цярэспаль» прапускаюць у сярэднім увогуле нібыта 26% легкавых аўтамабіляў. З польскага боку у Цярэспалі легкавікі чакаюць на ўезд гадзіну. У Карошчыне грузавыя машыны чакаюць 21 гадзіну.