„Чорная дама” – фільм пра міжваенны Беласток



„Чорная дама” – першы мастацкі поўнаметражны фільм пра міжваеннае Падляшша.

Сюжэт грунтуецца на рэальных падзеях і крымінальнай гісторыі таямнічай жанчыны. У траўні 2018 года адбылася прэм’ера першай 40-хвіліннай часткі фільма.

Прэм’ера поўнаметражнай версіі запланавана на восень 2019 года.

Уцякаючы ад цяжкага мінулага Іга (беластоцкая акторка Ізабэла Вільчэўска) вяртаецца ў родны Беласток. Але аказваецца, што ў правінцыйным горадзе, дзе пераплятаюцца гісторыі таямнічай падляшскай секты, суседзяў розных нацыянальнасцяў, габрэйскай мафіі ды шмат чаго іншага, нялёгка знайсці схованку. Аднак найбольшай небяспекай можа аказацца яе будучыня.

Стваральнікі фільма са студыі „Mucha na dziko” (Хуберт Бухарэвіч, Лукаш Северыньскі, Давід Вапа) натхніліся асобай дэтэктыва Персо. Гэта паліцэйскі, які працаваў на чыгуначным вакзале даваеннага Беластока. Ён добра ведаў злачынны свет горада, меў цікавую біяграфію. Менавіта ён павінен быў стаць галоўным героем фільма, які раскрывае таямнічыя забойствы. Аднак з цягам часу сцэнар развіваўся, а на першы план выйшлі іншыя не менш цікавыя гісторыі.

Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя