Чорны бусел у Бельскім лясніцтве
Яшчэ адна пара чорных буслоў пасялілася ў Бельскім лясніцтве. Увесну гэтага года леснікі Бельска ініцыявалі стварэнне ахоўнай зоны вакол нядаўна знойдзенага гнязда чорнага бусла. Гэты від падлягае строгай ахове, і дакладнае месцазнаходжанне гнёздаў не выдаецца. Такім чынам птушак засцерагаюць ад пагроз.
Чорны бусел з’яўляецца блізкім сваяком белага бусла, але меншы за яго. Дасягае максімальнай даўжыні цела 100 см і размаху крыла 190 см. Яго афарбоўка здаецца негатывам белага бусла, хоць на сонцы чорныя пёры, якія пакрываюць яго шыю, грудзіну, спіну і крылы, зіхацяць металічным зялёным, фіялетавым і пурпуровым.
Можна сказаць, што чорны бусел – лясная птушка. Гняздуецца ў глыбіні лесу. Кожная пара чорных буслоў звычайна будуе некалькі гнёздаў. Іх можа аддзяляць некалькі кіламетраў. У нізінах тыповым для яго асяроддзем з’яўляюцца шырокія, вільготныя лясы каля балот альбо вадасховішчаў.
Чорны бусел сілкуецца ў асноўным земнаводнымі і дробнымі рыбамі. Рацыён дапаўняецца казуркамі, дробнымі млекакормячымі і птушанятамі іншых птушак.
У адрозненне ад белага бусла, чорны бусел палахлівы і пазбягае прысутнасці чалавека, ён не з’яўляецца сацыяльнай птушкай, не засяроджваецца на вялікіх чародах, як белы бусел. Голас чорнага бусла рэдка чуецца. У выпадку небяспекі маленькія чорныя буслы вельмі актыўныя: яны шыпяць, шчоўкаюць дзюбамі і выдаюць характэрныя ціхія гукі.
Неспрыяльныя ўмовы надвор’я, а таксама драпежнікі ўяўляюць самую вялікую пагрозу для размнажэння. Куніцы, ястрабы і вароны ядуць яйкі і нападаюць на маладых буслоў.
Чорны бусел – пералётная птушка, якая зімуе ў Афрыцы (уключаючы Ліван, Судан і Эфіопію). Ён адпраўляецца ў канцы жніўня і верасні, у той час як вяртаецца з месцаў зімоўкі ў сакавіку і красавіку.
Хоць геаграфічны дыяпазон чорнага бусла значна большы, чым белага бусла, яго колькасць у некалькі дзясяткаў разоў меншая. Тым больш каштоўным з’яўляецца новае гняздо чорнага бусла ў Бельскім лясніцтве і створаная вакол яго ахоўная зона.
Паводле прэс-рэлізу
Фота: Regionalnej Dyrekcji Lasów Państwowych w Białymstoku