«Чорныя скрыні» — у сепаратыстаў



boe7«Чорныя скрыні» ад збітага «Боінга-777» знаходзяцца ў руках сепаратыстаў. Яны ж кантралююць усю доказную базу на месцы падзення малайзійскага лайнера ў Данеччыне.

Пра гэта паведамляе газета «Украінская праўда» са спасылкай на прэсавага сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэя Лысенку.

«Тэрарысты дапусцілі туды нашых (украінскіх) выратавальнікаў, аднак тыя працуюць пад пагрозай зброі. Тэрарысты вымушаюць іх збіраць доказы і перадаваць ім»,— адзначыў Андрэй Лысенка.

Раней паведамлялася, што «чорныя скрыні» знаходзяцца ў руках украінскіх экспертаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Reuters