Чыгуначную лінію Беласток — Чаромха адрамантуюць
З’явіўся шанец на хуткі рамонт чыгуначнага спалучэння Беласток-Чаромха.
Гэтае рашэнне звязана з пабудовай транспартнага шляху Rail Baltica, які мае спалучыць Берлін з Талінам.
У сталіцы Падляшша ў сувязі з гэтым павінны мадэрнізаваць два адгалінаванні гэтага спалучэння, па якіх паедуць грузавыя цягнікі. Кажа Рафал Мароз з аб’яднання Чыгуначнае Падляшша:
— У наступным годзе маюць мадэрнізаваць 2 лініі: Беласток —Чаромха і Лапы— Астралэнка— Снядова— Ломжаі тут, на гэтых лініях, павялічыцца хуткасць. Яны павінны быць скончаныя да канца 2016 года.
Пасля рамонту цягнікі будуць перамяшчацца з хуткасцю да ста кіламетраў на гадзіну. Цяпер максімальная хуткасць не перавышае тут 60-ці кіламетраў на гадзіну.
Лукаш Сцепанюк, Беларускае Радыё Рацыя