Чыгунка будзе перавозіць больш грузаў па шырокай каляіне ў Семяноўцы
Мадэрнізацыя шырокакалейнай чыгуначнай лініі ад дзяржаўнай мяжы ў Семяноўцы да Заблотчызны набліжаецца да завяршэння. Чыгуначныя шляхі і масты гатовыя, завяршаецца зборка сучасных прылад кіравання чыгуначным рухам.
Работы вядуцца таксама на маршруце Kuźnica Białostocka – Geniusze. Інвестыцыі PKP Polskie Linie Kolejowe S.A. больш за 350 мільёнаў злотых, якія дафінансуюцца з RPO Падляшскага ваяводства, створаць новыя магчымасці для эканамічнага развіцця.
На вакзале ў Семяноўцы цягнікі ходзяць па новых шляхах. Завяршаецца зборка камп’ютарызаваных прылад кіравання чыгуначным рухам у дыспетчарскай. Новыя прылады забяспечаць эфектыўную і бяспечную транспарціроўку грузаў. Прапускная здольнасць маршруту павялічыцца, дзякуючы чаму больш грузаў будзе перамяшчацца па чыгунцы – самым экалагічна чыстым транспарце.
Беларускае Радыё Рацыя