Чым гатовы ахвяраваць украінцы дзеля сваёй краіны?



Агульнанацыянальны ўкраінскі “24 тэлеканал” правёў апытанку сярод украінцаў: „Чым вы згодныя ахвяраваць дзеля сваёй краіны?”

Украіна

Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:

– Амаль траціна ад агульнай колькасці апытаных, 32%, засведчылі, што гатовыя ахвяраваць для Украіны ўласным жыццём. 25% запэўнілі, што гатовыя аддаць у змаганні за родную краіну час і высілкі, 11% згодныя вытраціць на гэта ўласныя грошы, а 5% пагадзіліся ахвяраваць камфортам. Пры гэтым 17% апытаных заяўляюць, што дзеля незалежнасці Украіны нічым ахвяраваць не хочуць, таму што дзяржава мае нешта даваць наўзамен. Калі параўнаць гэтыя лічбы з беларускімі ў аналагічнай апытанцы, то ўкраінцы крыху выйграюць: згодна з дадзенымі беларускіх сацыёлагаў, толькі 25% беларусаў згодныя ўзяць у рукі зброю для абароны Бацькаўшчыны.

Варта, аднак, зазначыць, што да анэксіі Крыма і пачатку ўзброенага канфлікту на Данбасе колькасць украінцаў, згодная ахвяраваць сваім жыццём, была значна меншай і сягала толькі 22%.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя