Чым цяпер займаецца грамадская ініцыятыва „Сумленныя людзі”?



Грамадская ініцыятыва „Сумленныя людзі”, працягвае жыць і працаваць. Важна тое, што працуе арганізацыя з беларусамі ўнутры краіны.

Мэта іх працы – развіццё беларускага грамадства згодна з правіламі дэмакратыі, кажа Зарына Сарокіна, мэнэджэр ініцыятывы:

У нас ёсць асноўныя накінурнкі ў якіх мы працуем – гэта праца з чыноўнікамі, з сумленнымі чыноўнікамі. У нас ёсць супольнасць чыноўнікаў, гэта закрытая супольнасць. У межах гэтага накірунку мы працуем з беларусамі, расказваем, што ні так у нашай дзяржсістэме, як павінна быць. Адукоўваем людзей, як павінна быць уладкавана дзяржсістэма і што без удзелу грамадзян дзяржава не можа нармальна функцыянаваць.

Грамадская ініцыятыва „Сумленныя людзі” была арганізавана перад выбарамі 2020 года. Падчас рэпрэсій 2020 года частка ініцыятывы з’ехала за межы краіны, ратуючыся ад пераследу. Частка – засталася ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя