Чым займаецца беларуская дыяпара ў Чэхіі?
Праз вайну ва Украіне беларусам Чэхіі стала цяжэй адстойваць пазіцыі беларускай дыяспары.
Неабходна кожны раз тлумачыць розніцу паміж тымі, хто падтрымоўвае рэжым, і хто выступае супраць яго. Дадаткова стала складаней легалізавацца, – распавяла беларуска Вольга Жарнасек:
– Тыя нашыя беларусы, якія тут жывуць ужо доўга, і маюць чэшскае грамадзянства, яны таксама імкнуцца данесці дзяржаўным уладам, што гэта 2 зусім розныя рэчы: беларусы, і дыктатура ў Беларусі. Яны робяць вялікую працу.
Вольга Жарнасек дадала, што беларусы Чэхіі стараюцца быць актыўнымі ў тым, каб дапамагаць прадстаўнікам украінскай дыяспары настолькі, наколькі гэта магчыма.
Беларускае Радыё Рацыя