Чым займаецца беларуская дыяспара Фінляндыі?
Беларусы Фінляндыі жывуць надзеяй, што ў Беларусі ўсё зменіцца. Хоць не сёння але заўтра, хоць не хутка, але патроху. У гэтым перакананы беларус спадар Уладзіслаў, што ў мэтах бяспекі не назваў сваё прозвішча.
Прадстаўнікі беларускай дыяспары ўдзельнічаюць ва ўкраінскіх акцыях і ўздымаюць тэму беларускіх палітвязняў, адзначыў ён:
– Мне падаецца, што можа пэўнае расчараванне і прыйшло. Наша суполка не такая вялікая, гэта ўсё на чалавечых асабовых адносінах, людзі проста падтрымліваюць адзін аднаго. Маштабныя рэчы ніхто і не планаваў рабіць, таму рабілі, што маглі, напрыклад, падтрымка палітвязняў, бо гэта праблема не знікла.
Суразмоўца дадаў, што беларусы Фінляндыі працягваюць быць актыўнымі, нягледзячы на тое, што жывуць не на радзіме, паколькі ў іх баліць душа за свой родны дом і за сваіх блізкіх. І будуць выходзіць на акцыі столькі разоў, колькі таго будзе патрабаваць сітуацыя.
Беларускае Радыё Рацыя