Чым займаецца беларуская дыяспара Фінляндыі?
Згадкі пра Беларусь у СМІ, сустрэча з Святланай Ціханоўскай і дапамога ўкраінскім уцекачам.

Гэтым цяпер жывуць прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Фінляндыі. Беларуска Наталля адзначыла, што не можа застацца ў баку як ад беларускага, так і ад украінскага пытання:
– Пачнём з таго, што мой бацька беларус, а маці ўкраінка. Адпаведна дзве краіны для мяне вельмі блізкія.Я ведаю ўкраінскую і беларускую, на абодвух лёгка чытаю, усё разумею, проста расейская зараз мая рабочая мова. Частка родных там, частка там. Тое, што я з’ехала, не значыць, што не перажываю за лёс Беларусі і Украіны.
Суразмоўца дадала, што актыўнасці беларусаў Фінляндыі зараз вельмі залежаць ад лакалізацыі. У буйных гарадах, напрыклад, ёсць магчымасць ладзіць беларускія акцыі і сустрэчы.
Беларускае Радыё Рацыя
