Чым займаецца беларуская дыяспара Нямеччыны

Удзел у працоўных групах па беларускай сітуацыі, дапамога тым, хто быў вымушаны бегчы ад беларускага рэжыму, сустрэчы з нямецкімі палітыкамі – і гэта далёка не поўны спіс пытанняў, якімі займаюцца прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Нямеччыне, распавяла беларуска Наталля, якая ў мэтах бяспекі прасіла не агучваць яе прозвішча:
– Мы стварылі сваю арганізацыю, якая дапамагае не толькі беларусам, але і ўкраінцам. Ёсць розныя ініцыятывы. Мы працуем з нямецкай прэсай, з нямецкімі палітыкамі, каб Беларусь заставалася на дзённым парадку ў нямецкіх палітыкаў, каб яны пра гэта размаўлялі, дапамагалі, стваралі нейкія праграмы дапамогі.
Суразмоўца дадала, што ўсе дзеянні, якімі зараз займаецца беларуская дыяспара ў Нямеччыне, накіраваны на беларускую будучыню. Каб некалі можна было прыехаць у вольную, незалежную Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя
