Чым здзівіць фестываль „ŻUBROFFKA” сёлета?
Сябры журы сёлетняга міжнароднага фестывалю кароткаметражнага кіно „ŻUBROFFKA” ўзнагароджаны залатой пальмай і срэбраным мядзведзем. Яны будуць ацэнваць 126 фільмаў у чатырох конкурсных блоках – двух нацыянальных і двух міжнародных.
Кажа дырэктар фестывалю Мацей Рант:
– Гэта таксама паказчык таго, што насамрэч значыць „ŻUBROFFKA”. Негледзячы на тое, што фестываль насамрэч зроблены за малыя грошы, ён дабіўся вядомасці ў Еўропе і Польшчы, калі ідзе пра кароткаметражнае кіно. Таму для нас важна, каб фестываль быў разнастайным.
Фестываль дае магчымасць пазнаць свет і яго праблемы, кажа Кшыштаф Сянкевіч:
– Істотным з’яўляецца сцвярджэнне, якое на працягу гадоў гучыць на фестывалях, адносна папулярнасці кароткаметражнага кіно, чаму гэта важна. Працяглыя фільмы даўжэй здымаюцца, патрэбна больш грошай. Кароткі метраж хутка распавядае пра рэчаіснасць.
Міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно „ŻUBROFFKA” ў Беластоку ды іншых мясцовасцях Падляшскага вяводства з 6-га па 10-га снежня. У межах фестывалю можна таксама прыняць удзел у мастэр-класах для дзяцей, моладзі, дарослых ды пенсіянераў. Падрабязная інфармацыя на сайце zubroffka.pl.
Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя