Чым жыве беларуская дыяспара Англіі?



Санкцыі ў стасунку да Беларусі, дапамога працоўным і сем’ям палітвязняў. Такія зараз прыярытэтныя тэмы ў плане салідарных дзеянняў у Англіі, – распавяла беларуска спадарыня Таццяна, якая пажадала не называць сваё прозвішча ў мэтах бяспекі:

„У цяперашні час мы спрабуем сінхранізавацца з рознымі дыяспарамі іншых краін, і праводзіць можа быць менш акцый, але ў адзін час і ў адным месцы. І мы лічым, што гэта больш эфектыўна: да прыкладу акцыі па IKEA”.

Суразмоўца дадала, што частку сваёй дзейнасці прадстаўнікі беларускай дыяспары па-просту не могуць агучваць, паколькі залежыць, ці змогуць яны рэалізаваць задуманае і ці не створыць перашкодаў у гэтым рэжым.

Беларускае Радыё Рацыя