Чым жыве беларуская дыяспара Італіі?



Дапамога палітвязням і іх сем’ям і міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы. Такімі бачуць прыярытэтныя накірункі сваёй дзейнасці прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Італіі, распавёў беларус Максім Віталіевіч:

Найперш самыя галоўныя пытанні – гэта дапамога палітвязняў, перадача пасылак, дапамога сем’ям палітвязняў. Другія гэтыя зносіны з журналістамі і СМІ Італіі ў сувязі з тым, што зараз адбываюцца на мяжы ЕС і Беларусі – Польшчы, Літвы і Беларусі„.

Максім Віталіевіч звярнуў увагу, што як і ў іншых беларускіх дыяспарах у еўрапейскіх краінах, дыяспара ў Італіі зараз больш займаецца фармаваннем і ўмацаваннем каманды. Гэта праца на будучыню.

Беларускае Радыё Рацыя