Чым жыве беларуская дыяспара Канады?
18 гадоў таму
Падтрымка сем’яў беларускіх палітвязняў, культурніцкія сустрэчы, гуманітарная дапамога Украіне найперш у ваенным плане.
Такія накірункі дзейнасці цяпер у беларускай дыяспары ў Канадзе, – распавёў беларус Міхаіл Палітыка:
– Актыўнасць прыблізна на тым жа ўзроўні. У асноўным гэта падтрымка палітвязняў, напэўна падтрымка нейкай медыйнай актыўнасці, так бы мовіць „канапная вайна”. Збор сродкаў на ўкраінскія патрэбы, найперш за ўсё ваенныя.
Міхаіл Палітыка дадаў, што нараўне з украінскай тэмай ладзяцца таксама сустрэчы, што прысвечаныя тэме Беларусі. Але яны зараз не такія частыя і прымяркоўвацца больш да буйных падзеяў.
Беларускае Радыё Рацыя