Чым жыве беларуская дыяспара Швецыі?
Акцыі супраць вайны, напісанне паштовак да палітвязняў і правядзенне клуба «Што? Дзе? Калі?».

Такім чынам выглядаюць актыўнасці беларусаў, якія жывуць у Швецыі. Працягваецца супраца з прадстаўнікамі ўкраінскай і расейскай дыяспары, – распавяла беларуска Ірына Лундгрэн:
– Мы ўзаемадзейнічаем з адной арганізацыяй, я туды стала раблю данаты. Ёсць там украінцы, якія вельмі дрэнна настроеныя супраць беларусаў і расейцаў, а ёсць такія, якія разумеюць, што людзі кшталту мяне, якія ўжо доўга жывуць у Швецыі, ніяк не маглі паўплываць на тое, што Лукашэнка ва ўладзе. Швецыя зараз самую вялікую дапамогу дае Украіне, гэта ўсё выплачваецца з іх падаткаў.
Ірына Лундгрэн дадала, што на бягучы 2023 год прадстаўнікі беларускай дыяспары таксама плануюць сканцэнтраваць яшчэ больш сілаў на ўдзел у сумесных беларуска-украінскіх мерапрыемствах палітычнага характару.
Беларускае Радыё Рацыя
