Чым жыве сёння Бельскі дом культуры?



Пасля пандэміі каронавірусу паціху ажываюць на Падляшшы ўстановы культуры. Актыўней пачалі ладзіцца мерапрыемствы і ў Бельскім доме культуры. Пра тое, чым сёння жыве гэтая ўстанова і якія мае бліжэйшыя планы расказвае дырэктарка Бельскага дома культуры Альжбета Фёнік.

РР: Калі ствараць мапу мясцінаў, звязаных з Беларуссю, з беларускай культурай, ваш Дом культуры абавязкова на гэтую мапу мусіць патрапіць. Тут адбываюцца розныя імпрэзы, сустрэчы, фестывалі. Як жыве зараз дом культуры ў Бельску?

Альжбета Фёнік: Бельск – горад шматкультурны. Думаю, што ўсім беларусам у Польшчы і таксама шматлікім на Беларусі вядомы фестываль «Бардаўская восень», які спалучае ў сабе і паэзію, і музыку, і мае адмысловую атмасферу. Вядома, што ў мінулыя гады падчас пандэміі гэта крышку не так выглядала, а тым больш мы былі ў іншым памяшканні, а зараз ужо разбудаваліся. Варта ўзгадаць і пра сустрэчу з паэтамі і пісьменнікамі з Беласточчыны і з Беларусі, з беларускімі творцамі, якія з’ехалі ў Польшчу і іншыя краіны свету. Адбыліся сустрэчы з Уладзімірам Някляевым і Уладзімірам Арловым.

Зараз час з аднаго боку кепскі, а з іншага добры, каб такія сустрэчы маглі адбывацца. Бо шамат беларусаў з’язджае са сваёй Радзімы ў Польшчу і ў тым ліку і на Беласточчыну. І ў Бельску жывуць беларусы, якія не могуць застацца жыць у Беларусі. І мы выкарыстоўваем гэтую магчымасць і запрашаем іх. І мясцовая беларуская інтэлігенцыя зацікаўленая ў тым, каб такія сустрэчы і імпрэзы адбываліся.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя