Чым жывуць беларусы Лодзі?
Праца інфалініі і цэлы шэраг культурніцкіх мерапрыемстваў, а таксама інтэграцыйныя сустрэчы.
Пераважна па такімі напрамкамі працягваюць займацца прадстаўнікі Фонду Беларусы Лодзі. Адна з мэтаў – гэта дапамагчы беларусам адаптавацца ў Польшчы і развіць мясцовую супольнасць, кола аднадумцаў, распавёў кіраўнік праўлення фонда Ігар Юрчык:
– Прыярытэтам нашай дзейнасці застаецца далейшая інтэграцыя беларускай супольнасці ў Польшчы, а ў прыватнасці ў Лодзі, дзе мы дзейнічаем. Гэта разнастайныя мерапрыемствы інтэграцыйнага плану, культурнага плану. Калі я кажу пра інтэграцыю, то маю на ўвазе не толькі знаёмства адзін з адным, але таксама і з мясцовай польскай супольнасцю. Каб у іх з’яўлялася ўсё больш знаёмых, якія б дапамагалі ім у адаптацыі, у вырашэнні тых пытанняў з якімі нашыя людзі кожны дзень сутыкаюцца.
Бліжэйшае буйное запланаванае мерапрыемства, што можна будзе наведаць, адбудзецца 25 лістапада. У Беларускім цэнтры ў Лодзі адбудзецца творчая сустрэча з вядомым беларускім гісторыкам, паэтам і празаікам Уладзімірам Арловым.
Беларускае Радыё Рацыя