Cустрэча з айцом Гаўрыілам у Хітры



IMG_8287-Podlasie.-Pustelnia-w-Odrynkach.-Ojciec-GabrielУ вёсцы Хітра, што на Гайнаўшчыне, адбудзецца сустрэча з айцом Гаўрыілам са скіта ў Адрынках. Мерапрыемства ладзіць Фонд “Яны гэта мы”. Гэта ўжо чарговая сустрэча з айцом Гаўрыілам, якая праводзіцца па ініцыятыве войта гміны Гайнаўка і мясцовых жыхароў. Раней такое  мерапрыемства адбылося ў вёсцы Навасады. Кажа старшыня фонду “Яны гэта мы” Наталля Герасімюк:

– Бацюшка Гаўрыіл вельмі любіць сустракацца з людзьмі. Пры нагодзе паказвае фільмы, якія паўсталі на беларускім і польскім тэлебачанні і распавядаюць пра скіт у Адрынках. Такая сустрэча – добрая нагода, каб людзі прыгадалі пра айца Гаўрыіла, а той змог пагутарыць з імі пра тое, што ў іх ляжыць на сэрцы, абмяняцца думкамі.

Сустрэча з айцом Гаўрыілам са скіта ў Адрынках з жыхарамі вёскі Хітра пачнецца 13 жніўня а 19 гадзіне.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота jerzypawleta.pl