Cвята беларускай культуры ў Гайнаўцы



У Гайнаўцы прайшоў Беларускі Этнаграфічны Фестываль «Культура на сходах Музея». Гэта самае вялікае мерапрыемства, якое ладзіць гайнаўскі Беларускі музей. Наведвальнікаў чакалі канцэрты беларускіх калектываў, майстар-класы традыцыйнага рукадзелля, стэнд з бульбянымі стравамі. «Традыцыяй стала, што ў час мерапрыемства адкрываем выставу» — кажа Агнешка Ціханюк з Беларускага музея ў Гайнаўцы:

— Разам з культурным цэнтрам Беларусі ў Варшаве мы рыхтуем выставу. Сёлета мы падрыхтавалі «Чарнобыльскі боль» — гэта выстава фотаздымкаў, зробленых пасля выбуху ў Чарнобылі, а таксама этнаграфічныя экспанаты, сабраныя у той зоне: гліна, кераміка, ручнікі.  

Музычнай зоркай мерапрыемства быў беларускі гурт «Стары Ольса». Беларускі Этнаграфічны Фестываль «Культура на сходах Музея» прайшоў 12 раз.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара