Да 79-й гадавіны першых масавых дэпартацый палякаў у Сібір



Сёння ў 11.00 у Музеі памяці Сібіры адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная 79-й гадавіне першых масавых дэпартацый палякаў у Сібір.

Альбом «Сібір алоўкам Аліны Maлішэўскай», сімфанічны канцэрт і Забег памяці Сібіры – гэта падзеі, якія да 79-й гадавіны першых масавых дэпартацый у Сібір падрыхтавалі ў мемарыяльным музеі.

Ноч 10. 02. 1940. Мы памятаем.

У марозную зімовую ноч з 9 на 10 лютага 1940 г. была пачатая акцыя, падчас якой больш за 140 000 чалавек былі вывезены на Усход. Гэта была першая масавая дэпартацыя, арганізаваная савецкімі ўладамі з памежжа Другой Рэчы Паспалітай.

Сібір алоўкам Аліны Maлішэўскай

Альбом «Сібір алоўкам Аліны Малішэўскай» – гэта апошняе выданне Музея памяці Сібіры, якое змяшчае выдатныя малюнкі Аліны Maлішэўскай і візуалізуе яе ўласны досьвед і досьвед іншых сібіракоў.

Прэзентацыя адбудзецца 8 лютага 2019 года ў 18:30 у фае Оперы і філармоніі па адрасе ul. Podleśna, 2. Пасля вернісажу адбудзецца канцэрт,  прысвечаны 79-й гадавіне першых дэпартацый у Сібір «Памяць».

Забег памяці Сібіры

10 лютага адбудзецца І Забег памяці Сібіры – беспрэцэдэнтная спартыўная падзея ў Падляшскім ваяводстве. У ёй прымуць удзел 800 чалавек з Польшчы і замежжа.

sybir.bialystok.pl