Да чаго прывядзе закрыццё расейскай школы ў Варшаве?



Школа пры амбасадзе Расеі ў Варшаве на выходных была адабраная на карысць польскай дзяржавы. Расея ў адказ заявіла, што прыме адпаведныя меры, ажно да разрыву дыпламатычных адносінаў паміж дзвюма краінамі.

Сітуацыю каментуе старэйшы навуковы супрацоўнік праграмы ЕЗ «Усходняе суседства і Еўразія» Фінскага інстытута міжнародных адносін Рыгор Ніжнікаў:

Тут, канешне, усё ж такі трэба глядзець на спецыфіку, чаму менавіта польскія ўлады зараз зрабіць вырашылі. І тут, канешне, трэба чытаць прававыя дамовы, якія рэгулююць, як гэты будынак выкарыстоўваецца. Па якім прычынам можна яе скончыць. Гэта мне нагадвае сітуацыю з лаўрай у Кіеве. Мы ведаем, што там ёсць дамова паміж Кабінетам міністраў і царквой маскоўскага патрыярхату. Яны проста знайшлі легальны спосаб, калі гэтая дамова скончылася. І ўсё – дамова скончылася – да  пабачэння.

Па словах эксперта, само супрацьстаянне Расеі стала палітычным капіталам у многіх краінах свету, што можа выклікаць падобныя дзеянні ўладаў на месцах. Акрамя гэтага назіраецца новы віток дыпламатычнага супрацьстаяння паміж Расейскай Федэрацыяй і ўмоўным Захадам.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота CNN