Да Кузніцы пабудуюць хуткасную дарогу?



10 мільёнаў злотых хочуць выдаткаваць на будову хуткаснай дарогі С-19, якая вядзе да польска-беларускага памежнага перахода Кузніца-Брузгі.

Падляшскія дэпутаты ў Сейм ад імя „Грамадзянскай платформы” будуць прапаноўваць папраўкі да сёлетняга бюджэта Польшчы. Сярод пяці з гэтых паправах – чатыры датычаць падляшскіх дарог. Пабудоваць дарогу С-19 гэта партыя абяцала падчас выбарчай кампаніі.

Сябры „Грамадзянскай платформы” таксама хочуць знайсці ў польскім бюджэце на 2016 год 10 мільёнаў злотых на пабудову Музея памяці Сібіры, кажа дэпутат Бажэна Каміньска:

– Спадзяюся, што гэта будзе станоўча ацэнена таксама астатнімі дэпутатамі з нашага рэгіёна. Гэта невялікая сума, якая дазволіць пачаць будоўлю гэтага музея. Вядома, што гэтая інвестыцыя запланавана на 3-4-гадовы тэрмін рэалізацыі.  

Музей памяці Сібіры павінен з’явіцца ў Беластоку ў будынках былой вайсковай часткі на вуліцы Вэнглёвай. Кошт праекта складае 42 мільёны злотых.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя