Да Грабаркі накіравалася паломніцтва і з Бельска Падляшскага



Пілігрымы з Бельска Падляшскага адправіліся на „Гару крыжоў”. Бельскае паломніцтва на святую Гару Грабарку пачалося з малітвы ў царкве Святога Міхаіла Архангела. Пасля асвячэння, крыжы, якія нясе амаль кожны   паломнік, 150 чалавек выйшла ў бок жаночага манастыра святых Марфы і Марыі на Святой гары Грабарцы:

У гэтым годзе я іду ўжо пяты раз на Святую гару Грабарку. Гэта такі час, калі можна памаліцца і гэтая малітва ўжо мае іншы вымер.

– У паломніцтва ідзе мая старэйшая дачка. З гэтай нагоды вельмі шчаслівая – што маё дзіця не трэба ўгавораць, яно мае жаданне, мае веру і мае патрэбу зайсці на Святую гару і памаліцца.

Сёння бельскія пілігрымы будуць начаваць у Вольцы Выганоўскай. Свята Праабражэння Гасподняга праваслаўная царква адзначае 19-га жніўня.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя