Да ўгодкаў жніўня 2020 года
9 жніўня 2020 года, два гады таму, беларусы зрабілі свой Выбар. Мы выбралі Перамены.
Шмат чаго адбылося за гэтыя два гады, добрага і злога-балючага.
Мы запісалі гэтае відэа з кадрамі нашых актыўнасцяў у Беластоку, каб вы ведалі, што, негледзячы ні на што, беларусы далей крочаць да сваёй свабоды, што барацьба працягваецца, што мы ніколі не забудзем і не даруем!
Жыве Беларусь!
Жыве і будзе жыць вечна!
