Да збалансаванага развіцця турызму заклікалі ўдзельнікі канферэнцыі ў Белавежы
„Турыстка на прыродна-каштоўных абшарах” – пад такім загалоўкам у Белавежскай пушчы праходзіць міжнародная навуковая канферэнцыя. На думку доктара Багуслава Копкі з Дэпартамента прамоцыі турызму польскай турыстычнай арганізацыі, перспектывай з’яўляецца трансгранічная супраца.
– Збалансаванае развіццё тут з’яўляецца добрым рэцэптам. Гэта не можа быць масавы турыст, які затопча гэтую ўнікальную культурную спадчыну. Гэта транспамежная тэрыторыя, якая злучае Польшчу з Беларуссю, а калі гаварыць у кантэксце гістарычным – то і даўнім ВКЛ. У звязку з гэтым супольныя праекты павінны быць міжнароднага характару, але рэгіянальна павінны прыцягваць інвестараў, як гэта адбываецца на Заходнім Памор’і, у Свінаусці, з Нямеччынай. Думаю, гэта добрыя прыклады.
У V юбілейнай канферэнцыі ўдзельнічае 150 навукоўцаў, самаўрадавых дзеячаў ды супрацоўнікаў турыстычных агенцтваў. Сённяшні другі дзень канферэнцыі будзе прысвечаны, між іншым, культурнай спадчыне і ахове прыроды.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Белавежа
Фота аўтаркі