Дабрачынная акцыі пад назвай „Вялікі Аркестр Святочнай Дапамогі“



Рыхтуецца 23 фінал агульна-польскай дабрачыннай акцыі пад назвай „Вялікі Аркестр Святочнай Дапамогі“. Гэтым разам збор сродкаў будзе ажыццяўляцца дзеля дапамогі дзіцячай педыятрыі і анкалогіі. Адзначыў у Беластоку старшыня дабрачыннага фонду Юры Овсяк.

IMG_1726

Таксама валанцёры будуць збіраць грошы на карысць пажылых асобаў. За гады працы, Фонд набыў абсталяванне для 67 геранталагічных аддзелаў на суму – 21 мільён злотых:

– У 21 стагоддзі Польшча не мае права ставіцца да сталых людзей па стандартах мінулых часоў.

За час існавання фонд „Вялікі Аркестр Святочнай Дапамогі” сабраў і перадаў польскім бальніцам абсталяванне на суму 590 мільёнаў злотых.

У час фіналу акцыі па ўсёй Польшчы праходзяць канцэрты, забаўляльныя мерапрыемствы, аўкцыёны, у час якіх адбываецца збор сродкаў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя