Дабрачынная выстава Караліны Паляковай у Варшаве
Сёння ў Варшаве адкрыецца дабрачынная выстава беларускі Караліны Паляковай. Сродкі, сабраныя на мерапрыемстве, будуць пералічаныя арганізацыі “Інсайт”, якая дапамагае ўкраінскім бежанцам.
Да таго ж усіх, хто патрапіць на вернісаж, чакае прыемны сюрпрыз. Які – распавяла фатограф, Караліна Палякова:
– На адкрыцці ў нас будзе такая практыка, калі мастак-артык будзе маляваць паверх маёй працы. Гэта мастак, які ўжо даўно супрацоўнічае з “Karmaj”. Я вельмі шчаслівая, што тут будзе такі перформанс, калі можна закалабарыравацца разам з мастаком. Каго даўно не бачыла праз тое, што так выйшла, што даўно не жывем у адным горадзе.
Творчы тандэм адбудзецца сёння, 21 красавіка, у 19:30, у галерэі “Poznańska 24”. Уваход будзе па спісах: https://bit.ly/3KRTMgX.
Наогул жа выстава працягнецца да панядзелка, 25 красавіка. Імпрэза ладзіцца пры падтрымцы “Free Belarus Center” і “Karma”.
Беларускае Радыё Рацыя